понедельник, 28 июня 2010
Чыстая-светлаяя дакрануся да цёплага ветру
я буду бачыць у ночы праз цемру
я зразумею, што ў сьценах ёсьць дзьверы
я зразумею, што ў сьценах ёсьць вокны.
непрадказальнымi будуць учынкi
шматкаляровымi зробяцца хмары
хтосьцi раскажа пра новыя плынi
ты будзеш ведаць усе, што захочаш
ты будзеш самая сьветлая
ты будзеш самая чыстая
ты будзеш самая белая
ты будзеш самая-самая
я буду брудным, i шэрым, i дрэнным
я буду хворым, слабым, i хлусьлiвым
мне не пазьбегнуць гэтай адплаты
мы крочым назад, мы вяртаемся позна.
ты будзеш самая сьветлая
ты будзеш самая чыстая
ты будзеш самая белая
ты будзеш самая-самая
будзе пачуты шолах лiстоты,
і зразумелымi стануць аблокi,
неба i сонца як дар урачысты,
я буду дыхаць iншым паветрам
ты будзеш самая сьветлая
ты будзеш самая чыстая
ты будзеш самая белая
ты будзеш самая-самая
чыстая – чыстая - чыстая
сьветлая – сьветлая - сьветлая
белая – белая – белая
самая – самая – самая (с)Таварыш Вольскі