Вчерашний концерт мимо не прошёл. Хорошо зашло.
И ещё безумно понравилась песня на стихотворение Короткевича. Жаль, что её пока нигде нет. А стихотворение очень нравится:
Імпрэсія
Імпрэсія
Сьніў я сон, быццам нехта пяшчотна мяне крануў.
Чуў я словы пяшчоты, прывабныя, як міражы.
Сон кагосьці здаўна мне вярнуў, пазабытую, але адну,
Зь цемры згаслыя гукі вярнуў да струны, ўваскрасіўшы струну.
І яна зазьвінела – у явы і сну на мяжы.
І на гэтай мяжы я цябе зьберагаў, як агонь трапяткі,
Як хвіліну дрымоты апошнюю мы беражэм
Ад павеваў і пахаў, ад сонца, ад дотыку грубай рукі,
І ад песьні дажджу, і ад думкі, што нас сьцеражэ.
Бо не ведаў – і ведаў, – што дзень узьляціць, як ласо,
І пацягне бакамі мяне па пяску і траве
Да турбот, да жыцьця, да шумлівых яго галасоў,
Да згрызот, забыцьця, да імклівых дарог і лясоў,
Да ўсяго, што навекі цябе ад мяне адарве,
І ўпадзеш ты у змрок, як сьляза, як згасаючы дзень,
І навекі ты ў цёмных, бяспамятных згінеш вяках
Ў міг апошні дрымоты, як толькі наяве ўпадзе
Не на грудзі твае, а на ложа пустое рука.
1969 У. Караткевіч